«Мама!», «Фашысты!», «За што?!» Задержанные до выборов в 2020-м рассказали «Зеркалу», что было в этот день за решеткой

9 августа 2026 в 1786255740
Мирослава Льнянко / «Зеркало»

Миллионы беларусов помнят 9 августа 2020 года как день, когда они пришли на участки с белыми лентами, стояли в очередях, чтобы проголосовать. А вечером отправились на протесты и столкнулись с масштабным насилием со стороны силовиков. Однако были и те, кто еще до дня голосования попал за решетку. Для них 9 августа прошло по-другому. Спустя шесть лет они рассказали «Зеркалу» о том, как выглядел день выборов за решеткой.

Павел Севярынец: «Быў відаць кавалачак двара і агністая далячынь Менску, адкуль неслася кананада, якая бывае пад Новы год»

Павел Севярынец, Вільня, Літва, 3 студзеня 2026 года. Фота: «Люстэрка»

Павел Северинец - политик, соучредитель партии «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», писатель. Был задержан в Минске 7 июня по дороге домой. Получил по 15 суток по административным протоколам за участие в предвыборных пикетах и призывы к участию в «несанкционированных массовых мероприятиях». 9 августа он находился в ЦИП на Окрестина.

Дзень 9 жніўня 2020 года я сустрэў на трэцім паверсе ІЧУ на Акрэсціна, у вуглавой камеры, даверху заваленай скручанымі матрасамі. Менавіта сюды вынеслі ўсю «вату» з усяго ізалятара перад падзеямі, каб упіхнуць у камеры найбольш людзей і стварыць ім невыносныя ўмовы. Тут жа са мною трымалі двух «стукачоў» з ліку вызначаных на дэпартацыю - бангладэшца і рускага.

9 жніўня зранку бразгаюць ключамі: «Севярынец, галасаваць!»

- Самі галасуйце, - кажу. - Выбараў няма, бюлетэні падмяняеце.

Яны нават пакрыўдзіліся: «Да нет, у нас же комиссия». Знаем вашы камісіі. Ды яшчэ на Акрэсціна.

Удзень у калідоры з'явіліся аўтаматчыкі - «узмацненне». З горада яшчэ з абеду нарастаў нязвыклы гул машын. Аўтамабільныя сігналы. Роў грузавікоў. Відаць, народ масава раз'язджаў па горадзе ў чаканні вынікаў, а сілавікі ўводзілі калоны тэхнікі.

А ўвечары ўвесь Менск загуў. І як пачало цямнець - трэск, як гукі далёкіх стрэлаў, выбухі, гул і свіст, быццам на стадыёне. Пачалося.

Взрыв светошумовой гранаты у стелы «Минск - город-герой», 9 августа 2020 года.​​ Фото: архив «Зеркала»

З закратаванага акенца камеры быў відаць кавалачак двара і агністая далячынь Менску, адкуль неслася кананада, якая бывае пад Новы год. Толькі гэтым разам няспынная. Нават у турме было зразумела, што хваля пратэсту надмерная. Малюся Богу і слухаю. Дрыжыкі па спіне.

Некалькі супрацоўнікаў Акрэсціна паселі ў калідоры са сваімі рацыямі, уключылі гучную сувязь - і нам у камеры было добра чуваць каманды, шум і выбухі з месца падзей.

Я сядзеў у камеры, пад самую столь забітай скручанымі матрасамі, з двума стукачамі і вошамі, і лавіў кожны гук з калідора, дзе ўладкаваліся з рацыямі супрацоўнікі.

«Машинами таранят, б***ь!»

Силовики блокируют подход к зданию ГУБОПиК на улице Революционной, Минск, 9 августа 2020 года. Фото: архив «Зеркала»

З вакенца, ад цэнтра горада, ішоў няспынны гул аўтамабільных гудкоў і трэск далёкіх выбухаў святлошумавых гранат, а ў эфіры рацый бахала і грымела так, што выкрыкі і каманды часам проста патаналі ў кананадзе.

- Тридцать пятый первому. Толпа агрессивная со стороны Почтамта.

- От Берсона прорываются!

- Работает ОМОН.

- На Берсона подкрепление! Наезд на сотрудника!

- Не можем проехать. Стоит Дзержинского.

- Периметр держите!

- Немига, Немига! Подкрепление давайте!

- Машинами таранят, б***ь!

Паступова зразумеў: хутчэй за ўсё, з калідора чуваць эфір нейкага міліцэйскага падраздзела Маскоўскага раёна. Бо і само Акрэсціна, і Няміга, Берсана ды Дзяржынскага - гэта Маскоўскі раён. Відаць, людзі сабраліся ля Цэнтрвыбаркаму, там жа Дом ураду і Валадарка.

Супрацоўнікі абмяркоўвалі падзеі паўшэптам. Самым частым быў расейскі мацерны аналаг слова «капец». Не чуў у каментарах нянавісці да пратэстоўцаў, хутчэй ціхі жах: калі штурмуюць Валадарку, значыць, зараз і да Акрэсціна дабяруцца.

У стукачоў - сумесь жаху і захаплення. Прыслухоўваюцца, вырачаюць вочы, напаўголаса лаюцца. Пра сябе думаю: што ў іхніх душах зараз? Калі Лукашэнка лясне, мабыць, высветліцца, чым яны займаліся. Але ж, відаць, адначасова хочацца, каб сістэма, якая іх прымусіла быць стукачамі, рухнула разам з усімі турмамі, операмі ды таварышамі начальнікамі.

«Дзіка крычалі, здаецца, з дворыкаў, потым крыкі перакінуліся і ў сярэдзіну будынка»

Сотрудник МВД бьет дубинкой велосипедиста на улице Романовская Слобода, Минск, 9 августа 2020 года. Фото: архив «Зеркала»

Між тым гул у горадзе не сціхае. А бліжэй да апоўначы зараўлі маторы і на самім Акрэсціна. Рокат мазаўскіх аўтазакаў вуха распазнае адразу. Чуваць, як з іржавым рыпеннем адчыняюць брамы. Прывезлі затрыманых. Ляскаюць дзверцы кабін. Каманды, падобныя да сабачага брэху. Выкрыкі. Глухія ўдары.

Калі забрацца на груды матрасаў, праз адтуліну відаць закратаванае вакенца, у ім - кавалачак двара ўнізе. Але нават праз гэты мізэрны акаём бачна, што двор Акрэсціна забіты людзьмі. Іх - сотні. А побач - АМАП у чорным. Здаравезныя боўдзілы, абвешаныя амуніцыяй, рацыямі, зброяй і баекамплектам. І ў светлым затрыманыя. Пераважна хлопцы (дзяўчат не бачна, мабыць, недзе асобна), апранутыя лёгка, па-летняму. Беларусы. Чорнае і белае.

Аўтазакі заехалі проста на газон. Там і сям - аўтаматчыкі. Вакол няспынны лямант і рык амапаўцаў: «Сто-я-а-а-ть!.. Руки за голову, сказа-а-ал!.. На колени! Сюда иди, б***ь!» Пад рулямі аўтаматаў ніхто не супраціўляецца, але амапаўцы робяць калідор і праганяюць усіх затрыманых ад аўтазака да турэмных дворыкаў. Палова з іх проста стаіць, але кожны другі стараецца ўдарыць, пнуць, дастаць пратэстоўца. Вока адразу вылучае тых, хто проста стаіць, і тых, хто вылузваецца. Мозг фіксуе: прынамсі пяцьдзясят адсоткаў вылюдкаў. Але і палова тых, хто не б'е, - ужо нямала.

Тое, што адбывалася на Акрэсціна пасля, немагчыма апісаць словамі. Нават у нашай камеры на трэцім паверсе, да столі заваленай матрасамі, якія прыглушалі гук, гэтыя суткі зліліся ў суцэльны кашмар. Недзе пасля апоўначы мерны шум з двара Акрэсціна, разгрузка затрыманых на пратэстах і роў матораў аўтазакаў раптам праваліліся ў рокат удараў і страшэнны злітны крык людзей. Дзіка крычалі, здаецца, з дворыкаў, потым крыкі перакінуліся і ў сярэдзіну будынка, у калідоры - мяркуючы па ўсім, пачалося масавае азвярэлае збіццё.

Уражанне, якое мяне тады агаломшыла, - прыйшоў загад. Такога, каб гэтай жудасці папярэднічаў супраціў затрыманых, нейкія асобныя ўспышкі ці бойкі, не прыгадваю. Пасля шмат разоў успамінаў. Чыста на слых - вось прагірчэлі рацыі, і праз хвіліну-другую быццам нейкая каласальная машына ўключылася і пачала перамолваць людзей.

«Мама!», «Фашысты!», «За што?!»

Оказание медицинской помощи мужчине, который был ранен светошумовой гранатой у стелы «Минск - город-герой», 9 августа 2020 года. Фото: архив «Зеркала»

Гукі ўдараў былі такія важкія, што будынак на Акрэсціна фізічна дрыжэў. Таўшчэзныя каменныя сцены, глухія жалезныя дзверы, краты, драўляная падлога трэсліся так, нібы ўнізе, на першым паверсе, працавала гіганцкая малатарня. І крыкі. Крычалі ад болю і жудасці так, што закладвала вушы, мужчыны, часам суцэльны роў праразаў здзічэлы жаночы віск, усплёсквалі рыданні, стогны. Сотні людзей. Крыкі перакінуліся на лесвіцы, дзесьці пачалі адмыкаць камеры і выводзіць людзей, збіваць у калідорах на другім паверсе.

За 11 гадоў у турмах мне даводзілася чуць шмат што, але тыя жудасныя ночы і дні - гэта было штосьці адрознае на парадак. Стукачы замерлі ў сваіх кутах, я маліўся Богу. А вакол, гадзіна за гадзінай, хвалямі гуло і дрыжэла ад удараў, крыкаў і стогнаў - то ў дворыках, то зноў у калідорах, то на лесвіцах. Зацішша, поўнае стогнаў ды енкаў, перадышка - і зноў тупат ног, мацерная лаянка, адмыкаюцца дзверы - і зноў роў.

Хтосьці крычаў у вокны ці з дворыкаў, што забіваюць. І яшчэ тупат быкоў, і яшчэ ўдары. Крычалі пра кроў, перабітыя рукі, і «Мама!», і «Фашысты!», і «За што?!». А ад тых, што «працавалі», - цяжкае сапенне, лаянка і ўдары.

Зранку, калі прыйшла новая змена супрацоўнікаў Акрэсціна, на некалькі гадзін як быццам усё заціхла. Змяніўся, мабыць, і спецназ. Але потым - зноў аўтазакі, новая хваля затрыманых, новы загад - і зноў удары і роў. Часам ахоплівала ўражанне, што сядзіш у закутку ў сярэдзіне гіганцкай бойні - у чаканні, пакуль прыйдуць па тваю душу.

Дмитрий Фурманов: «Супрацоўнікі СІЗА выглядалі вельмі напружанымі і былі ў нейкай разгубленасці»

Дмитрий Фурманов на конференции «Новая Беларусь». Вильнюс, 8−9 августа 2022 года. Фото: из личного архива собеседника

Член инициативной группы по выдвижению в президенты Светланы Тихановской. Задержан во время избирательного пикета в Гродно 29 мая при сборе подписей вместе с Сергеем Тихановским. 9 августа 2020 года находился в СИЗО Жодино.

9 жніўня я быў у СІЗА Жодзіна. Галасаваць нам не прапаноўвалі і не прымушалі. Людзі, якія знаходзяцца пад следствам, галасаваць не могуць.

У той дзень з самай раніцы пачаліся вельмі дасканалыя праверкі: некалькі разоў заходзілі, усё глядзелі, сачылі, каб было па іхніх правілах.
Потым забаранілі сядзець нават на ложках - можна было толькі на лаўках. У іншыя дні такога не было. Кантралявалі, каб не вісела ніякага адзення, якое вязні вешалі сушыцца. Пастаянна, кожныя некалькі хвілін, правяралі праз вочка ў дзвярах, ці ўсё ў парадку.

Супрацоўнікі СІЗА выглядалі вельмі напружанымі. Было бачна, што яны самі, хіба што, не разумелі, што адбываецца, і пастаянна нерваваліся. Яны былі нейкія разгубленыя. Гэта было прыкладна на працягу пары тыдняў максімум, а потым усё - яны зноўку закруцілі гайкі.

Тэлевізара ў камеры не было, было радыё. І прыкладна з шасці вечара і да адбою пастаянна ўключалі адну і тую ж песню: «Саня останется с нами, всё будет окей».
Тады было незразумела, ці гэта выпадкова, ці нейкая хакерская атака, ці яе спецыяльна паставілі. Але факт быў у тым, што яна круцілася па крузе. І ў нейкі момант гэта ўжо пачынала ўспрымацца як гукавое катаванне. Людзі пачалі нервавацца, бо было адчуванне, што адбываецца нешта ненармальнае.

Силовики разгоняют протестующих на улице Кальварийской, Минск, 9 августа 2020 года. Фото: архив «Зеркала»

А ўжо пад вечар, падчас праверкі, адчыніліся дзверы і на ўваходзе з'явілася група супрацоўнікаў - праверка. А на дзвярах стаяў такі вялікі амбал, увесь у чорным адзенні, тыпу амапаўца. Не ведаю, ці быў гэта менавіта ён, але стаяў у масцы, з такім вельмі грозным выглядам - быццам зараз пачне кагосьці ламаць.
Праверка скончылася - і з вуліцы пачалі даносіцца гукі. Вокны былі адчыненыя на праветрыванне, таму было чуваць, што нешта адбываецца. Так, нават у Жодзіне.
Шмат было гукаў ад аўтамабіляў, розныя сігналы, бібіканне. Потым з першага паверха пачаліся гукі, нібыта там нешта адбываецца. Людзі крычалі, скандзіравалі, спявалі… Праўда, не было зразумела што.

Калі я ўжо вызваліўся, даведаўся, што на першым паверсе былі зробленыя камеры ІЧУ, таму што не хапала месца на Акрэсціна і людзей нават вазілі ў Жодзіна.
Усё гэта было вельмі незразумела. Я думаў, што 9 жніўня будзе дзень выбараў, але што потым пачнуцца нейкія пратэсты - гэтага я не чакаў.
Пасля да нас у камеру закінулі некалькі чалавек, што ўдзельнічалі ў пратэстах якраз у гэты дзень. Ад іх я даведаўся, што на вуліцах шмат людзей, што людзі незадаволеныя вынікамі выбараў і што, магчыма, яшчэ нешта будзе адбывацца. Праз размовы з людзьмі, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, можна было скласці нейкае агульнае ўяўленне, але дакладна зразумець, што адбывалася, я змог толькі пасля вызвалення - пачытаў інфармацыю, паглядзеў відэа і гэтак далей.

Игорь Лосик: «Ближе к ночи взрывы и автоматные очереди стали усиливаться, и я честно подумал, что началась война»

Игорь Лосик на свободе. Вильнюс, Литва, сентябрь 2025 года. Фото: «Радыё Свабода»

Блогер. Был задержан 25 июня 2020 года в Барановичах после обыска. Сначала находился в ИВС Минска на ул. Окрестина. Но позже его перевели в СИЗО № 1 на улице Володарского. Там мужчина был и 9 августа 2020 года. Свои воспоминания Игорь опубликовал в телеграм-канале.

9 августа 2020 года, в день выборов, я сидел в камере на Володарке, которая окнами выходила практически на ворота. У меня тогда в камере был телевизор, и уже с самого утра я начал подозревать, что будет что-то необычное. Потому что по БТ показывали прямую трансляцию с избирательного участка, на который ожидался приезд Лукашенко, а люди на его участке подходили брать бюллетени с белыми браслетами на руках. Уровень страха, видимо, был нулевой.

После закрытия участков, когда уже стемнело, через решетки на окнах мы стали видеть всполохи от взрывов на небе, доносились выстрелы. Подумали, что в Минске просто стали расстреливать людей. Под окнами камеры, на улице, было слышно, как стояло много омоновцев.

Ближе к ночи взрывы и автоматные очереди стали усиливаться, и я честно подумал, что началась война. Потом, около 12 ночи, мы стали слышать, как к Володарке приближается большая толпа людей, которая скандирует: «Свободу!» Звук становился все громче и четче, а маты стоящих снизу силовиков - все отборнее.

Цепь силовиков разгоняет людей у станции метро «Немига», 9 августа 2020 года. Фото: TUT.BY

Потом началось что-то невообразимое. Я почему-то на YouTube не нашел ни одного видео. Судя по звукам, толпа начала штурмовать Володарку: били по воротам, началась драка, кто-то снизу кричал в рацию: «Нужно подкрепление, мы их не можем больше удерживать!» И тут прямо под окнами начали взрываться светошумовые гранаты, камеру заволокло дымом, запахло порохом. Я не знаю, что тогда произошло, но до сих пор у меня впечатление, что люди прорвались на территорию Володарки. Начались столкновения, крики, удары щитами, скандирование становилось все тише и дальше. Как я понял, эту волну отбили. Чуть попозже была еще одна волна, но уже не такая громкая.

Невозможно передать свои ощущения в тот вечер. Наверное, все, кто это слышал во всех камерах, думали, что вот-вот двери откроются и нас освободят. На продоле был один 18-летний курсант, который бегал по камерам и безрезультатно упрашивал всех слезть с окон и лечь спать. В ту ночь никто не спал. А на следующий день я стал свидетелем разговора двух продольных:

- Б***ь, в чем сегодня домой со смены ехать?
- А что такое?
- По гражданке поедешь - менты от***дят, а если по форме - народ.

Александр Кабанов: «Мы праглядалі ўсе навіны. І ўсе трымалі кулачкі: "Давайце, душыце іх там!"»

Александр Кабанов во время конференции «Новая Беларусь». Варшава, Польша, август 2025 года. Фото: его страница в Facebook

Блогер, автор YouTube-канала «Народный репортер», пресс-секретарь инициативной группы Светланы Тихановской. Был задержан 15 июня в Бресте по «народной» статье КоАП 23.34 (в обновленном кодексе это статья 24.23). Ему дали 15 суток за призывы «кормить голубей». Спустя некоторое время мужчина «исчез» из ИВС. И позже «нашелся» в СИЗО № 1 на улице Володарского в Минске. Там он находился 9 августа 2020 года.

9 жніўня я знаходзіўся на Валадарцы. Я нават спрабаваў даведацца, ці змагу я прагаласаваць, ці будуць кагосьці вадзіць, ці будуць насіць урны. Але кантралёры толькі пасмяяліся з мяне: «Якія там галасаванні». Таму нічога гэтага не было.

Дзень быў самы звычайны. Выбары ніхто моцна не абмяркоўваў. Справа ў тым, што тады на Валадарцы было мала «палітычных». Туды ж траплялі толькі тыя, супраць каго ўжо была адкрытая крымінальная справа. Ды і ўвогуле да 9 жніўня затрымалі адносна няшмат людзей: Ціханоўскага, Бабарыку, некалькіх блогераў, Статкевіча, Севярынца і іншых. Іх раскідалі па розных месцах, па розных гарадах і СІЗА. Нават камеры размяшчалі так, каб паміж людзьмі было як мага менш сувязі.

Але тым не менш паміж сабой затрыманыя, праўда, ужо размаўлялі, што сёння нешта будзе, перамаўляліся праз вокны і чакалі вечара, чакалі, чым усё скончыцца. Але ў цэлым большасці гэта было не вельмі цікава.

Канечне, думалі, што будуць пратэсты. Асабліва тыя людзі, якія ўжо не аднойчы сядзелі па крымінальных справах. Яны памяталі папярэднія выбары, «Плошчу», затрыманні Саннікава, Статкевіча. Разумелі - нешта будзе. Але што канкрэтна адбудзецца - ніхто не ведаў. Разважалі, што, магчыма, пасля выбараў кагосьці затрымаюць, кагосьці прывядуць.

Протесты в Минске 9 августа 2020 года. Фото: TUT.BY

Увечары нічога асаблівага не здарылася. Усё пачалося ўночы. Было лета, душна, таму вокны былі адчыненыя. Я ляжаў на другім паверсе галавой да акна, каб хоць неяк дыхаць. І раптам прачнуўся ад гукаў. Спачатку падалося, што гэта салют. Было гучна «бабах, бабах», быццам пушкі страляюць. А потым пачуў аўтаматныя чэргі: «Ду-ду-ду-ду».

Я думаю: «Божа, што там?» Хоць я таксама і чакаў пратэстаў, але не думаў, што пачнецца нешта такое - гранаты, выбухі, стрэлы. Валадарка знаходзіцца ў цэнтры Мінска, таму ўсё гэта было вельмі добра чуваць.

Чула ўся турма. Нехта пачаў крычаць з камер, сукамернік таксама прачнуўся і пытаецца: «Што такое? Што там здарылася?» Я кажу: «Халера яго ведае. Можа, Лукашэнка абвесціў, што ён перамог, ды салют запусціў».

Але ўжо раніцай было зразумела - нешта не так. У камеры быў тэлевізар. Мы ўключылі яго, але спачатку яшчэ ніякіх навін не было. Затое па паводзінах кантралёраў было бачна - штосьці адбываецца. Яны не выглядалі перапалоханымі, але паводзілі сябе неяк інакш, цішком, напружана. З намі яны нічога не абмяркоўвалі. І нават калі яны паміж сабой і размаўлялі, мы гэтага не чулі.

Силовик тянет избитого протестующего в Минске, 9 авугуста 2020 года. Фото: TUT.BY

Праз некалькі дзён яны ўжо хадзілі ў бронекамізэльках. Я думаю: «Ого, што там ужо здарылася, што яны бронікі надзелі?» Яны сталі вельмі сур'ёзнымі, напружанымі. Асабліва калі каля Валадаркі пачало быць чуваць, што збіраюцца людзі, крычаць: «Выпускай! Выпускай!» Тады ўжо турма ўся гудзела. А потым па тэлебачанні пайшлі кадры сутычак, вялікай колькасці людзей. Мы амаль цалкам выключалі гук і проста глядзелі кадры. Калі былі нейкія навіны, калі збіраліся розныя чыноўнікі, круглыя сталы, я глядзеў на іх твары і паводзіны. Менавіта тады зразумеў, на якім узроўні ўсё гэта пачалося. Было відаць, што яны пераляканыя, што самі не ведаюць, што з гэтым рабіць і чаго чакаць далей. Мы праглядалі ўсе навіны. І ўсе трымалі кулачкі: «Давайце, душыце іх там!»

Асабліва цікава было назіраць за крымінальнікамі. У маёй камеры было некалькі чалавек, якія ўжо шмат разоў сядзелі, былі ў розных лагерах. І я назіраў, як яны ставіліся да палітычных падзей. Калі паказвалі кадры, дзе б'юць міліцыянтаў, яны ўскаквалі і крычалі: «Малайцы! Давай, хлопцы, мачыце іх! Яны б'юць і за сябе, і за нас!» Усе былі вельмі радасныя. Калі нейкая машына прарывалася праз міліцыянтаў або калі міліцыянта адразала ад астатніх і яго пачыналі тузаць з усіх бакоў, гэта выклікала вялікае задавальненне.

Па камерах хадзілі малявы, і мне пісалі: «Усё, хутка выйдзеш». А я адказваў: «Не, хлопцы. Гэта кажа толькі пра тое, што мы будзем сядзець, і шмат, вы проста не ведаеце, што такое наша ўлада. Вы лічыце: людзі выйшлі, пакрычалі - і зараз пачнуць выпускаць. Не. Яны пачнуць забіваць. Вы памыляецеся, калі лічыце, што яны дадуць назад. Яны з зямлёй гарады зраўняюць, але ўладу не аддадуць».

Потым я сядзеў у камеры, дзе нас было 12 ці 13 чалавек. Мы размаўлялі з іншымі камерамі, перадавалі малявы, выходзілі на гучную сувязь, пераклікаліся. І шмат хто лічыў, што зараз пачнуць вызваляць. На мяне нават коса глядзелі, калі я казаў: «Хлопцы, спыніцеся, давайце глядзець рэальна». Мне адказвалі, што так я толькі настрой людзям псую, што трэба, наадварот, падтрымліваць. А я казаў: «Не. Не трэба людзей у зман уводзіць. Людзі павінны ведаць, што іх чакае насамрэч. Усе павінны рыхтавацца да таго, што ўсё будзе вельмі складана. А не да таго, што зараз сабраўся натоўп, крыкнуў "адчыняй вароты" - і ўсіх выпусцілі».

Так і здарылася. Прыкладна праз месяц Валадарка ўжо пачала запаўняцца. А калі мы прабылі там каля паўгода ці крыху больш і мяне следчы выклікаў у кабінет, я пастаянна бачыў у калідорах новых людзей: кагосьці ўводзяць, кагосьці выводзяць. Пайшоў сапраўдны канвеер.

Читайте также

«Не представляю себя за столом переговоров с Лукашенко». Интервью со Светланой Тихановской спустя пять лет после украденных выборов
«Мы были глупыми и наивными». Монологи четверых белорусов, стоявших в очередях на участках и ждавших итоги выборов 9 августа 2020-го

Новости по теме:

Умер при загадочных обстоятельствах, работал на российского олигарха. Как сложились судьбы министров иностранных дел Беларуси

«2020-ы незваротна змяніў Беларусь». Тихановская обратилась к беларусам в годовщину 9 августа

Более 8600 приговоров и девять смертей в заключении. Шесть лет репрессий в Беларуси в цифрах

Полная версия