«Сердечный, любимый всеми, кто его знал». Беларусы об Александре Милинкевиче
11 августа 2026 в 1786442940
Якуб Пушнов / «Зеркало»
11 августа на 80-м году жизни умер Александр Милинкевич - известный политик, единый кандидат от демократических сил на президентских выборах 2006 года. «Зеркало» собрало реакции беларусов на его смерть.
Светлана Тихановская, лидерка беларусских демократических сил
- З цяжкім сэрцам даведалася пра тое, што ад нас сышоў Аляксандр Мілінкевіч. Чалавек выключнай годнасці, светлай душы і светлага розуму, які стаў для многіх з нас сапраўдным арыенцірам.
Дзякуючы сваёй мудрасці і жыццёваму досведу Аляксандр Уладзіміравіч быў для мяне надзейнай апорай і чалавекам, да чыёй думкі я заўсёды прыслухоўвалася з вялікай павагай.
Ён быў адным з самых яскравых і годных палітыкаў свайго часу. У 2006 годзе змог аб'яднаць вельмі шмат розных партый і рухаў, каб выкарыстаць выбары для актывізацыі нацыянальных сіл. Яго адданасць Беларусі, нашай мове і культуры натхняла кожнага, каму выпаў гонар працаваць з ім побач.
Аляксандр Уладзіміравіч умеў аб'ядноўваць, слухаць і падтрымліваць у самыя складаныя моманты. Гэта велізарная і горкая страта для ўсіх нас, - написала Тихановская в своем телеграм-канале.
Анатолий Лебедько, политик
На Конгрессе демократических сил в 2005 году проиграл Милинкевичу в голосовании по избранию единого кандидата на президентских выборах 2006 года.
- У нас з Аляксандрам 20 гадоў не знаёмства, а супрацы. І яна пачалася ў 2006 годзе, - рассказал Лебедько в комментарии «Зеркалу». - Я цешуся, што тады мы прадэманстравалі абсалютна іншы ўзор узаемаадносін унутры дэмакратычных сіл, чым праглядаецца сёння. Тады таксама былі эмоцыі, быў накал, была барацьба, але ў выбарчую кампанію мы пайшлі разам, узяўшыся за рукі. З таго часу ў нас былі вельмі роўныя, добрыя, паважлівыя стасункі.
У чым была яго адметнасць: Мілінкевіч - гэта не фармат барыкаднага палітыка, на які ў аўтарытарных краінах найбольшы попыт. Ён заняў сваю нішу, і аказалася, што яна ў Беларусі таксама дастаткова вялікая, - чалавек, які інтэлігентнасцю, сваёй адукаванасцю, кампетэнцыямі можа прыцягваць да сябе ўвагу. З ім было вельмі добра працаваць па еўраінтэграцыі, па накірунку, што Беларусь - гэта нераздзельная частка Еўропы. У нас было шмат і супольных дзеянняў, і заяў.
Светлая памяць. Канечне, гэта вельмі вялікая страта для нас усіх.
Павел Латушко, политик, глава Народного антикризисного управления
- Выбітны беларускі грамадскі і палітычны дзеяч. Чалавек, які, безумоўна, пакідае яскравы след у гісторыі Беларусі як той, хто няўтомна змагаўся за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.
Для мяне было велізарным гонарам быць асабіста знаёмым з Аляксандрам Мілінкевічам, мець магчымасць шчырых размоў з ім і карыстацца ягонымі мудрымі парадамі.
Светлая памяць пра гэтага выдатнага беларуса, Асобу, якая назаўжды застанецца ў маім сэрцы і ў сэрцах усіх членаў нашай каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, - написал Павел Латушко.
Леонид Судаленко, правозащитник, экс-политзаключенный
- Для мяне ён застанецца не толькі палітыкам, адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года, - написал Судаленко. - Ён быў чалавекам рэдкай інтэлігентнасці, спакою і годнасці. Мне здаецца, у яго проста не было ворагаў. Маглі быць палітычныя апаненты, можна было спрачацца з яго поглядамі і рашэннямі, але цяжка было не паважаць самога Мілінкевіча.
Нават Лукашэнка, для якога Мілінкевіч у 2006 годзе стаў галоўным палітычным сапернікам, вымушаны быў гаварыць пра яго як пра сур'ёзнага апанента.
Мы сустракаліся ў розныя гады, размаўлялі пра Беларусь, правы чалавека, пра тое, якой павінна быць наша краіна.
На гэтым фотаздымку мы разам у Хойніках. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года Аляксандр не спыніў сваёй дзейнасці і ездзіў па ўсёй Беларусі, падтрымліваючы сваіх паплечнікаў. Прыехаў і ў Хойнікі, каб дапамагчы мне ў выбарчай кампаніі. Мы разумелі, што перамагчы ў тых выбарах будзе немагчыма. Але галоўным было сустрэцца з людзьмі, гаварыць пра закон, правы чалавека і Беларусь, у якой выбары павінны быць свабоднымі і справядлівымі.
Тады гэта быў проста здымак на памяць. Сёння ён ужо стаў часткай памяці пра чалавека і пра цэлую эпоху. Сыходзяць людзі, якія дзесяцігоддзямі неслі ідэю свабоднай, дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі. Але застаюцца іх справы. Застаюцца словы. Застаюцца людзі, якія іх памятаюць.
І застаецца Беларусь, дзеля якой яны працавалі.
Шкада толькі, што Аляксандр Уладзіміравіч не дажыў да той Беларусі, пра якую марыў.
Дмитрий Гурневич, журналист
- Эталон беларуса ў нашай рамантычнай нацыянальнай літаратуры - мудры, адважны, але і памяркоўны, адукаваны, эмпатычны, вельмі ўважлівы, працавіты і энергічны чалавек. Менавіта такім быў Аляксандр Мілінкевіч. У ім не было нічога, што б адштурхоўвала. Чалавек са шляхетнай душой, але пры гэтым неверагодна сціплы. Яго самай запамінальнай рысай для мяне застанецца незвычайны вайб спакою. Пасля размовы з ім заўсёды было адчуванне як пасля наведвання канцэрту сімфанічнай музыкі або царквы. Ніякага напружання. Лёгкасць і спакой. Няхай яго душы так будзе ў вечнасці, - написал Гурневич.
Егор Мартинович, журналист, экс-политзаключенный
- Найлепшы кандыдат за ўсе беларускія прэзідэнцкія выбары. І палітык, за якога ніколі не было сорамна. Было страшна крыўдна, што мне не хапіла паўгода, каб атрымаць выбарчае права і аддаць свой голас Мілінкевічу, - написал Мартинович.
Павел Северинец, политик, экс-политзаключенный
- У пачатку 2006 года Аляксандр Мілінкевіч, тады ўжо адзіны прэтэндэнт ад апазіцыі ў прэзідэнцкай кампаніі, прыехаў у Малое Сітна, дзе я, адбываючы палітычную «хімію», валіў лес.
Прыехаў цэлы картэж, штаб з журналістамі. Начальства разбеглася. Хтосьці схаваўся. На эстакадзе, дзе распілоўвалі бярвенні, сабраліся рабочыя.
І вось я прадстаўляю Мілінкевіча - з адчуваннем бездані пад нагамі: як ён, інтэлектуал, паліглот, «заходнік», будзе гаманіць з вяскоўцамі ды лесавікамі з глыбінкі, на самай мяжы з Расіяй.
А Мілінкевіч прапанаваў выказацца людзям - і проста слухае. Паўгадзіны. Гадзіну. Дзве.
Правал, думаю. Капец. Нічога не гаворыць. Ніякай праграмнай прамовы. Слухае і слухае, зрэдку ківае. Як я ўсё гэта патлумачу мужыкам пасля ягонага ад'езду - не ўяўляю.
І вось мы развітваемся. Мілінкевіч цісне рукі, сядае ў машыну. Картэж знікае ў лясах на грунтовай дарозе. Вяртаюся на эстакаду, халадок пад уздыхам - а там гурма захопленых маіх сіценцаў:
- Паша, які чалавек!..
- Вось гэта моц!
- Вось такога ў прэзідэнты…
А я ў шоку.
- Ээээ… што вам спадабалася? Ён жа… нічога не казаў.
- Паш!.. ЁН НАС ВЫСЛУХАЎ, - написал Северинец.
Юлия Чернявская, преподавательница
- Политик, интеллектуал, сердечный, любимый всеми, кто его знал, и мною любимый тоже человек! Любимый за доброту, великодушие, интеллигентность и свет, от него исходящий! Он видел не только «народ», он видел конкретных людей и всею душой старался помочь им.
Он был человеком огромной душевной щедрости и огромного оптимизма. Новодворская когда-то назвала его беларусским Вацлавом Гавелом и была права. Он происходил из семьи учителей, его родители до войны работали с Янушем Корчаком, и эта вот порода светлого учительства была в нем неискоренима. Я уверена, он многим передал эту традицию сочувствия, сострадания, участия, олицетворением которой был. Прекрасный, прекрасный… Как он верил в то, что еще вернется в свои Бершты! Что ж, я уверена, что сейчас он не в абстрактном раю, а именно там, в своем месте силы и радости, - написала Юлия Чернявская.
Игорь Лосик, блогер, экс-политзаключенный
- Памёр годны беларус, які паказваў усяму свету, што Беларусь можа быць беларускай, вольнай і еўрапейскай. Менавіта пабачыўшы яго, яшчэ школьнікам, я пачаў цікавіцца палітыкай у 2006 годзе. Зразумеў, што нас шмат, што ёсць іншы шлях, еўрапейскі. Так было радасна глядзець на адукаванага і заўжды спакойнага і сціплага Аляксандра Мілінкевіча на фоне таго, каго паказвалі з кожнага праса. Гэты запал, які я тады атрымаў у далёкім 2006-м годзе, я нашу з сабой дагэтуль. Вечная памяць, - написал Игорь Лосик.
Александр Пашкевич, историк
- Выбары 2006 года былі адзінымі, на якіх я сімвалічна галасаваў не проста за альтэрнатыву Лукашэнку, а за чалавека, які цалкам адпавядаў ідэальнаму для мяне вобразу кіраўніка Беларусі. І хацелася, каб гэты кіраўнік быў менавіта такі. У тыя часы, на жаль, умоў для прыходу Аляксандра Мілінкевіча да ўлады не было, не з'явілася іх і пасля. Але сам вобраз-сімвал застаўся, і спадар Аляксандр годна пранёс яго да самага канца свайго зямнога шляху. Дзякуй яму за гэта! Вельмі шкада, што і ён не дажыў да вольнай Беларусі, - написал Пашкевич.
Франак Вячорка, главный советник Светланы Тихановской
- Аляксандр Мілінкевіч - гэта постаць, палітык агульнаеўрапейскага маштабу, - сказал Вячорка в комментарии «Зеркалу». - І я перакананы: калі б гісторыя склалася інакш, Беларусь з ім даўно была б паспяховай, заможнай, незалежнай еўрапейскай краінай.
Для мяне Мілінкевіч - прыклад і ўзор сапраўднага палітыка. Дзякуючы яму тысячы людзей прыйшлі ў беларускую справу, у грамадскае і палітычнае жыццё. Яшчэ падчас яго працы ў Гродне, потым падчас выбарчай кампаніі 2006 года, у наступныя гады палітычнай і грамадскай дзейнасці і, урэшце, дзякуючы яго ўніверсітэту. Ён умеў не проста весці за сабой, але і яднаць вакол сябе новых людзей.
Аляксандр Мілінкевіч вельмі моцна паўплываў і на мяне асабіста. Я працаваў у яго камандзе падчас кампаніі 2006 года. Стаяў разам з ім на Плошчы. Ён падтрымліваў нашы ідэі, заўсёды знаходзіў словы, каб натхніць і падбадзёрыць. Ён вельмі шмат укладаў у беларускую моладзь - дзяліўся досведам, ведамі, кантактамі, даваў магчымасць расці і спрабаваць.
У 2020-м спадар Аляксандр падтрымаў і Святлану Ціханоўскую. Ён без ваганняў пагадзіўся далучыцца да каманды ў якасці пазаштатнага дарадцы. Дапамагаў усюды, дзе мог: парадай, досведам, сваім аўтарытэтам і проста чалавечай падтрымкай. Аляксандр Мілінкевіч заўжды быў прынцыповым, але і не бракавала яму гумару. Яго мудрасці і яго аптымізму нам усім, усёй Беларусі, будзе вельмі не хапаць.
Ольга Быковская, журналистка
- Мне пашчасціла яго ведаць, з ім працаваць. Не так шмат, як хацелася, сустракаліся, але доўгі час грэла думка, што, калі нешта зусім кепскае здарыцца, можна будзе напісаць Аляксандру. Гэта быў мудры, добры і на дзіва просты чалавек, да якога сапраўды можна было напісаць і папрасіць дапамогі. Вельмі шкада, што не дажыў ён да нашага вяртання ў Беларусь, а ягоныя родныя і любімыя Бершты яго не дачакаліся. Аляксандр шмат чым ахвяраваў дзеля нашай супольнай мары пра дэмакратычную Беларусь, - написала Ольга Быковская.