Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. У Беларусі беспрацоўе знізілася да гістарычнага мінімуму. У барацьбе за работнікаў кампаніі працягваюць павышаць зарплаты
  2. В Беларуси задержали представителей немецкого концерна Bayer. Компанию подозревают в многолетней схеме ухода от налогов
  3. З 4 лістапада даражэе паліва
  4. Такое здарылася ўпершыню: курс даляра спыніўся. Прагноз па валютах
  5. У Беларусі вырашылі змагацца з хітрасцю кіроўцаў на платных дарогах. Для гэтага падключылі ШІ
  6. «Піце антыбіётыкі». Жыхар Слуцка пасля лячэння зуба перанёс тры аперацыі і памёр — яго ўдава абвінавачвае медыкаў
  7. «Пытались натравить девяносто человек на одну женщину»: что известно о давлении на политзаключенную Ольгу Бритикову в колонии
  8. Под Минском обустроили закрытый городок для «любимого спецназа Лукашенко». Показываем, как он выглядит внутри и снаружи
  9. Урад далажыў Лукашэнку пра складанасці з завяршэннем работ па будаўніцтве «флагманскага праекта для краіны»
  10. «Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў
  11. Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы скончыцца
  12. СК пачаў спецвытворчасць у дачыненні яшчэ да двух беларусаў
  13. «Прыбраць такога чалавека, як Лукашэнка, складана». Інтэрв'ю «Люстэрка» з былым кіраўніком ЦРУ і Дзярждэпа ЗША Майкам Пампеа
  14. Беларуску каля дома ўкусіла змяя. Праз некалькі гадзін жанчына памерла
  15. «Это очень важная покупка в нашей жизни». Эксперт посоветовал, как не совершить одну из главных ошибок при покупке квартиры
  16. Лукашэнка кажа, што заробкі, вышэйшыя за 500 даляраў, ужо забяспечаныя. Але некаторыя атрымліваюць на рукі толькі крыху больш за гэтую суму
  17. Беларуска падалася на польскую візу разам з дзіцем — выніковае рашэнне паставіла яе ў тупік
  18. «Пришло время офигительных историй». Беларус пошутил на закрытом мероприятии, а на него написали донос в милицейский чат-бот
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.