Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. Можно ли внезапно умереть от испуга, плохих новостей или сильного стресса — рассказываем
  2. Пропагандист заявил, что 196 политзаключенных, об освобождении которых ранее не было известно, уже на свободе
  3. Возле Дроздов в Минске есть секретная многоэтажка — информации о ней минимум. Но всплыли данные об одной из квартир
  4. «Меньше кофе надо было пить, не напьетесь вы этого кофе вечно». Беларуску оставил на заправке рейсовый автобус — кто прав
  5. Беларусь получила щедрый «подарок» из-за границы — его масштабы впечатляют. Но такие «презенты» несут риски для нашей страны
  6. «В Минске зарплаты по 3000? Нет, вот вам реалии». Беларуска показала расчетник водителя госпредприятия за май и удивила Threads
  7. «Мы отрежем Крым от России». Командующий Силами беспилотных систем Украины Бровди о стратегии ударов
  8. Без Трампа, но с крупной победой. Сборная США ярко стартовала на домашнем чемпионате мира
  9. Беларуска назвала свою пенсию после 37 лет работы и попросила других поделиться цифрами. Суммы заметно отличаются
  10. От ливней и града до жары. Какой погоды ждать на следующей неделе
  11. На авторынке «умирает» один из дилеров
  12. Власти продали арестованную квартиру известного экономиста по нетипичной схеме


Беларускія кампаніі працягваюць выводзіць з краіны свой капітал, супрацоўнікаў і прадукт. У адной толькі Польшчы за апошнія два гады беларусы адчынілі больш за паўтары тысячы кампаній. Прычым толькі за чэрвень гэтага года ў суседняй краіне з’явілiся 254 такія бізнесы. Эканамісты Офіса Святланы Ціханоўскай і Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) ацанілі маштаб рэлакацыі беларускага бізнесу ў Еўрасаюз.

У ЕС расце колькасць кампаній з беларускім капіталам, а ў нашай краіне — скарачаецца

Пасля 2020 года пачаўся, а ў 2022-м паскорыўся працэс рэлакацыі часткі бізнесу з Беларусі ў іншыя краіны — часцей за ўсё суседнія еўрапейскія ці Украіну. У самой Беларусі колькасць бізнесу тым часам скарачаецца. У студзені-чэрвені 2022 года ў Беларусі зачыніліся 5779 малых і сярэдніх юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (-1,6%).

Скарачэнне бізнесу пачалося ў сакавіку 2021 года, з таго часу ў Беларусі знікла 9353 суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу і індывідуальных прадпрымальнікаў (-2,5%). Для параўнання: за ўвесь 2020 год іх колькасць павялічылася на 10265 (+2,8%). Скарачэнне бізнес-актыўнасці ў Беларусі можа мець нават большы маштаб, лічаць аўтары даследавання, паколькі з-за складанага працэсу ліквідацыі фірмы ў Беларусі часта не ліквідуюцца, а застаюцца без фактычнай дзейнасці альбо працяглы час знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі.

Даследаванне праводзілася напярэдадні Belarusian Business Forum, які пройдзе ў Варшаве 19−20 верасня, каб выявiць тэндэнцыi ў працэсе рэлакацыі і развіцці беларускага бізнесу ў краінах ЕС.

Паводле ацэнак спецыялістаў эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай і Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА), са жніўня 2020 года да канца чэрвеня 2022 года ў Еўрапейскім саюзе было зарэгістравана болей за 2000 кампаній з беларускім капіталам. Больш за палову з іх былі звязаныя з поўнай альбо частковай рэлакацыяй бізнесу з Беларусі ў краіны ЕС.

Пераважная колькасць новых кампаній (1639 ці 80%) былі зарэгістраваныя ў Польшчы, каля 200 (10%) з’явілася ў Літве, яшчэ 10% — у іншых краінах Еўрасаюза. Па дадзеных даследавання, пераважная большасць з іх — гэта прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу, які займаецца паслугамі.

Вайна ва Украіне і новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі паскорылі працэс адтоку бізнесу і прадпрымальнікаў, таму колькасць беларускіх кампаній у ЕС працягвае імкліва расці. Напрыклад, толькі ў чэрвені ў Польшчы былі зарэгістраваныя 254 кампаніі.

Эфекты адтоку кампаній і кадраў Беларусь адчуе толькі з часам

Рэлакацыя не заўсёды адбываецца як пераезд існай кампаніі. Часта гэта міграцыя індывідуальных прадпрымальнікаў, якія замарозілі альбо згарнулі сваю дзейнасць у Беларусі і ствараюць новыя бізнесы ў краінах ЕС. Сюды ж можна аднесці пераезд стартапаў на розных этапах іх развіцця. Эканамісты ацанілі, што колькасць беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў і стартапаў з беларускімі каранямі ў ЕС са жніўня 2020 года па чэрвень 2022-га павялічылася прыкладна на 2000 адзінак.

Такім чынам, амаль за два гады сукупны патэнцыял дзелавой супольнасці Беларусі ў ЕС павялічыўся прыкладна на 4000 адзінак рознага маштабу і арганізацыйна-прававой формы. Цi шмат гэта? Калі параўнаць з агульнай колькасцю прыватных фірмаў і прадпрымальнікаў, што дзейнічаюць у Беларусі, то гэта зусім мала, каля 1%. Беларускі бюджэт пакуль не адчувае страту ад тых, хто з’ехаў, бо і прадпрымальнікі, і малыя, і сярэднія фірмы сёлета за паўгода заплацілі столькі ж падаткаў, як і год таму. А агулам у 2021 годзе яны заплацілі падаткаў нават болей, чым у 2020 годзе.

Праблема ў тым, што тэмп росту колькасці беларускага бізнесу ў ЕС застаецца высокім, то-бок за ўвесь 2022 год колькасць беларускіх кампаній і прадпрымальнікаў у Еўропе істотна вырасце, прагназуюць аналiтыкi. Насцярожвае таксама тое, што разам з рэлакацыяй бізнесу з Беларусі з’язджаюць высокакваліфікаваныя працаўнікі, адметныя прафесіяналы, менеджары ды ўласнікі бізнесу. Эфекты адтоку кадраў Беларусь адчуе толькі з часам, між іншым праз памяншэнне прыватных інвестыцый і памяншэнне інавацыйных тавараў са знакам «Зроблена ў Беларусі».